Home
Недарэчныя думкі, матэрыялізаваныя ў вербальную форму
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends View]

Monday, April 7th, 2008

    Time Event
    10:36a
    Crivia Aeterna ІІІ
    Учора наведаў Crivia Aeterna III. Увогуле маю трохі неадназначнае стаўленне да шматлікіх стыляў эксперыментальнай музыкі, якія прысутнічалі на фэсце. Бо на маю думку, у творах некаторых праектаў-удзельнікаў фэсту канцэптуальнасць пераважала над музычнасцю, што на маю думку не есць правільна. зрэшты, быць можа гэта проста справа густу, але асабіста для мяне такія праекты, як Чарадзей ( ад праекту удзельніка гомельскай каманды OYHRA чакаў большага) і M.O.B.A.S ( адназначна не мая музыка), пакінулі пасля сябе не самае лепшае ўражанне. Зрэшты лепш буду пра добрае:

    ЛИХОЛЕСЬЕ - для мяне засталося адназначна лепшым выступам фэсту. Навасібірскі one-man project грае нешта падобнае на folk dark-embient з некаторым ухілам у індастрыял. Арганічнае перапляценне электроннай музыкі з этнічнымі інструментамі ствараюць у падсвядомасці бездань вобразаў, якія зліваюцца ў адно. Узнікае своеасаблівы транс, які цягнецца да апошняй ноты... Проста цудоўна...

    РИТУАЛЬНЫЙ ФРОНТ - надта не я абыякавы да стылю dark-folk... Таксама выступ пакінуў самыя станоўчыя ўражанні. Праўда мільгалі (і не толькі ў мяне) нейкія думкі аб наяўнасці падабенства піцерцаў да праекта MAIDANEK WALTZ, але агульным уражанням ад музыкі яны не перашкаджалі. Добрая, якасная музыка, неблагія тэксты - што яшчэ трэба...

    ESSA - Ад спадара Кашкурэвіча іншага і не чакаў. Надзвычай якасная аўтэнтыка. Прыгожа і з густам. Шкада толькі, што сэт быў занадта кароткі.

    КРЫВАКРЫЖ - на здзіўленне спадабалася. Гэтакія эпічныя спевы вра волю, нацыю і вайну. Неблагі голас, вось толькі інструментаў, на маю думку, малавата. Зрэшты, гэта ўжо справа густу.

    PRAGNAVIT - чакаў, канешне, нечага большага, але сваю непаўторную атмасферу падчас свайго выступу-рытуалу яны стварылі.

    SVALBARD - няблага, але таксама не мае...

    У цэлым фэст пакінуў станоўчыя эмоцыі. Прыемна, што хоць нешта ў гэтай краіне робіцца ў імя адраджэння традыцыі...

    Current Music: Лихолесье "Танец осенних листьев"

    << Previous Day 2008/04/07
    [Calendar]
    Next Day >>

About LiveJournal.com

Advertisement